ХХ стагодзьдзе вачыма Яўгена Ціхановіча
Your browser doesn’t support HTML5
«Партрэт стагодзьдзя» — пад такой назвай нядаўна выйшлі ў сьвет успаміны мастака Яўгена Ціхановіча. Ад аздабляльніка «Пісьма беларускага народу вялікаму Сталіну» ў 30-я гады да вальнадумца-незалежніка прыканцы 80-х — такую эвалюцыю зазнаў аўтар кнігі. Падрыхтаваў яе да друку мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, які і будзе госьцем перадачы.