Грышка:
Ну, зусім улады звар’яцелі!
Падтасоўкі, укіды, карусэлі.
Нават і дырэктар менскай школы
Закруціўся ў карусэльным коле.
Саўка:
Нічыво он і не закруціўся!
Проста он нямнога заблудзіўся.
Он зашоў у школу выпіць чарку
І папаў случайна на участак.
Разам:
Карусэль, карусэль, карусэль, карусэль.
Саўка:
Пракацісь на нашай каруселі!
Грышка:
Зь ім яшчэ настаўніцы хацелі
Разам паляцець на карусэлі,
Але быў там назіральнік пільны,
Зьняў пра небаракаў цэлы фільм ён.
Саўка:
Вот мужчына відны, дзьве жалодкі.
Што ім дзелаць? Ясна — выпіць водкі!
І ані случайна ўчастак еты
Проста перапуталі з буфетам.
Разам:
Карусэль, карусэль, карусэль, карусэль.
Саўка:
Пракацісь на нашай каруселі!
Грышка:
Тыя, хто дзяцей вучыць павінны,
Пад грамадзтва падкладаюць міны.
І ідуць на ўсё, каб ад улады
Атрымаць мізэрныя зарплаты.
Саўка:
Знаеш што, Рыгор, мазгі ня пар мне!
Што ты тут накінуўся на парня?
Выхадной! Гуляем, пацаны!
Вып’ем жа за то, што нет вайны!
Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць скандал, зьвязаны з выяўленьнем «карусэльшчыкаў» на прэзыдэнцкіх выбарах.