Міжнародныя назіральнікі ад АБСЭ і Рады Эўропы прадставяць вынікі маніторынгу мінулых выбараў. Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю. Пачатак 12 кастрычніка а 14-й гадзіне.
Заяву групы міжнародных назіральнікаў у гатэлі «Беларусь» прадставіць спэцыяльны каардынатар і кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЭ Кент Харстэт.
Група назіральнікаў налічвае чатыры сотні сяброў з 38 краінаў сьвету, у тым ліку 325 назіральнікаў АБСЭ/БДІПЧ, 58 сяброў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, 15 парлямэнтарыяў і супрацоўнікаў ПАРЭ.