Дзейны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на выбарах прэзыдэнта дзяржавы, паводле папярэдніх падлікаў, набраў 83,49% галасоў выбарцаў, паведаміла кіраўнік Цэнтравыбаркаму краіны Лідзія Ярмошына ў ноч на панядзелак.
Яна таксама паінфармавала, што за кандыдата на вышэйшую палітычную пасаду краіны Тацяну Караткевіч, актывістку кампаніі "Гавары праўду!", прагаласавала 4,42% выбарцаў, за старшыню Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргея Гайдукевіча - 3,32%, за вярхоўнага атамана "беларускага казацтва" Мікалая Улаховіча - 1,67% выбаршчыкаў.
Супраць усіх прагаласавала 6,4% выбарцаў, паведаміла Л.Ярмошына.
У Берасьцейскай вобласьці за Лукашэнку прагаласавала 86,27% выбарцаў, Караткевіч - 5,32%, Гайдукевіча - 2,34%, Улаховіча - 1,17%.
У Віцебскай вобласьці за Лукашэнку прагаласавала 87,3% выбарцаў, Гайдукевіча - 3,95%, Караткевіч - 3,56%, Улаховіча - 1,4%.
У Гомельскай вобласьці за Лукашэнку прагаласавала 87,79% выбарцаў, Гайдукевіча - 4,23%, Караткевіч - 2,27%, Улаховіча - 1,69%.
У Гарадзенскай вобласьці за Лукашэнку прагаласавала 85,89% выбарцаў, Караткевіч - 4,75%, Гайдукевіча - 2,28%, Улаховіча - 1,03%.
У Менскай вобласці за Лукашэнку прагаласавала 85,73% выбарцаў, Караткевіч - 4,41%, Гайдукевіча - 3,21%, Улаховіча - 2,17%.
У Магілёўскай вобласьці за Лукашэнку прагаласавала 88,29% выбарцаў, Гайдукевіча - 3,66%, Караткевіч - 3,46%, Улаховіча - 1,07%.
У Менску за Лукашэнку прагаласавала 65,58% выбарцаў, Караткевіч - 6,99%, Гайдукевіча - 3,35%, Улаховіча - 2,74%.
Супраць усіх у Берасьцейскай вобласьці прагаласавала 4,3%, Віцебскай - 3,19%, Гомельскай - 3,18%, Гарадзенскай - 4,95%, Менскай - 3,97%, Магілёўскай - 2,75%, Менску - 20,6%.
Цэнтравыбаркам плянуе падвесьці канчатковыя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў на пасяджэньні 16 кастрычніка.