Назіральнікам забаранілі карыстацца мабільнай сувязьзю

Старшыня 34-й выбарчай камісіі забараніў назіральнікам карыстацца тэлефонамі. Пра гэта паведамляе кампанія «Права выбару».

Паводле гэтай інфармацыі, назіральнікі адмовіліся выконваць гэтае рашэньне і напісалі скаргі. Яны гатовыя, што іх пазбавяць акрэдытацыі, кажа прадстаўнік кампаніі Ільля Дабратвор.

Варта адзначыць, што «Права выбару» выкарыстоўвае для апэратыўнага збору інфармацыі СМС і мабільную прыладу «Вочы». Паводле правілаў кампаніі назіральнікі павінны перадаць першыя дадзеныя ў 20:30 з дапамогай тэлефонаў.