Лісты да Адзінага Прэзыдэнта: Год 2055. Дразды ды іншае

Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя Свабоды атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства і проста лайдакоў, а таксама жанчын, прадпрымальнікаў і іншых асобаў сумнеўных прафэсіяў. Усе рэжуць праўду-матку, дзе б яна ні хавалася, бо душа гарыць і ў роце перасохла. Друкуем як напісана, бо праўды не заглушыш.

Год 2055. Дразды

Шаноўны першы Першы!

Піша вам Другі Першы. Спадзяюся, вы не пакрыўдзіцеся, што я маю гэты тытул Першага, хоць і другі — бо насамрэч я Першы Другі. Апазыцыя часам любіць назваць мяне другім Першым, але гэта двайны стандарт і спроба вярнуцца да складаных і састаўных лічэбнікаў, якія наш народ рашуча адкінуў разам зь іх правадырамі-матэматыкамі, як некалі адкінуў вашых апанэнтаў-філёлягаў зь іх мяккім знакам.

І я ня веру!

— Я ня веру! — сказалі Вы, дарагі наш Прэзыдэнт, калі халтурыстыя чыноўнікі сталі спасылацца на адсутнасьць у нашай дзяржавы нафты, газу ды іншых карысных выкапняў.

Усіх пасадзіць на яйкі!

Здаравенькі булы, наш даражэнькі і адзіны!

Усюды крызіс, а ў нас спакой і цішыня, але трэба думаць пра заўтрашні дзень, бо есьці захочацца. І вось што прыйшло ў галаву, як усё ўзяць і палепшыць. І пачаць трэба ab ovo, як казалі ў старажытнасьці, гэта значыць — ад яйка. Па-нашаму — ад начальства.

ЧЫТАЦЬ УСЕ ЛІСТЫ