Кіраўнік краіны і кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка адказаў на пытаньні журналістаў пасьля галасаваньня на выбарчым участку № 1.
Лукашэнка падкрэсьліў, што галоўны прынцып ягонай палітыкі цягам дваццаці гадоў — «усё павінна быць спакойна, без рэвалюцыяў», асабліва ў эканоміцы. Ён адзначыў, што калі ў палітыцы, заканадаўстве яшчэ можна прымаць радыкальныя законы, то эканоміка ніколі не пацерпіць, калі яе будуць ламаць праз калена:
«Ня сёньня-заўтра гэта адгукнецца.Таму я ішоў эвалюцыйным шляхам, нават калі ведаў, што гэты эвалюцыйны шлях не адразу выведзе нас на вынік, але я разумеў, што гэта не балюча будзе народу».
Your browser doesn’t support HTML5
Лукашэнка падкрэсьліў, што гатовы на любыя рэформы, але сумняваецца, ці трэба гэта народу.
Я гатовы на любыя пераўтварэньні і рэформы, рэвалюцыйныя ў тым ліку, хоць гэта ня мой прынцып.
«Адна справа сказаць „давайце наперад“, а, калі наперад пойдзем, хто дойдзе? Таму пытаньне не ўва мне. Я гатовы на любыя пераўтварэньні і рэформы, рэвалюцыйныя ў тым ліку, хоць гэта ня мой прынцып. Я гатовы зрабіць так, як вы хочаце. Ніхто мяне не папракне, што я дзейнічаў гэтыя гады насуперак думцы народа».
Лукашэнка заўважыў, што абяцаў беларусам, што будзе паступаць так, як яны хочуць. «Я так і дзейнічаю. Калі вы мне дасьце карт-блянш на любую ломку і рэвалюцыйнае пераўтварэньне, калі вы гэтага захочаце — калі ласка. Мы гэта зробім. Пытаньне не ўва мне — пытаньне ў грамадзтве», — сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы сказаў, што лепш ісьці спакойна эвалюцыйным шляхам бяз ломкі і без рэвалюцыяў.
Пра стасункі з Захадам
Таксама ён заявіў, што калі ў Захаду ёсьць імкненьне палепшыць адносіны зь Беларусьсю, ніхто і нішто перашкодзіць ня зможа.
Ён падкрэсьліў, што гэтыя выбары, і ня толькі выбары, могуць паспрыяць паляпшэньню стасункаў Беларусі з Захадам толькі пры жаданьні самога Захаду.
Усё, што Захад пажадаў, усё, што Захад захацеў бачыць напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, прызнаюся шчыра, мы зрабілі.
«Усё, што Захад пажадаў, усё, што Захад захацеў бачыць напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, прызнаюся шчыра, мы зрабілі. Таму, калі ў Захаду ёсьць імкненьне ўсталяваць з намі адносіны, ніхто і нішто перашкодзіць ня можа», — падкрэсьліў Лукашэнка.
Аднак Лукашэнка заявіў, што Расея — гэта самая блізкая краіна Беларусі, і ў гэтым можна не сумнявацца. Таксама ён адзначыў, што не абмяркоўваў з прэзыдэнтам Расеі пытаньне аб разьмяшчэньні ў Беларусі расейскай авіябазы.
"Нам не трэба ніякіх базаў", - сказаў Лукашэнка.
«Пажаданьне апанэнтам — каб мы годна падвялі вынікі выбараў»
Аляксандар Лукашэнка пажадаў апанэнтам годна падвесьці вынікі выбараў.
Пажаданьне апанэнтам — каб мы годна падвялі вынікі выбараў, годна па-беларуску.
«Пажаданьне апанэнтам — каб мы годна падвялі вынікі выбараў, годна па-беларуску. Я прайграў — я шчыра скажу, што прайграў, хтосьці прайграў — яны павінны шчыра сказаць, што яны прайгралі. Гэта будзе годна беларускага народа, і гэта будзе ў скарбонку нашай дзяржавы і нашага народа».
«Выбары сканчаюцца сёньня ў 20.00 — пачынайце жыць паводле закону»
Таксама Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі нікому не дазволяць дэстабілізаваць абстаноўку.
Прадстаўнікі апазыцыі падчас выбарчай кампаніі неаднаразова парушалі дзейнае заканадаўства, арганізуючы вулічныя акцыі. Як падкрэсьліў Лукашэнка, да выбараў нікога не чапалі, каб паглядзець, як ацэняць дзеяньні апазыцыі назіральнікі.
Мы не дазволім нікому дэстабілізаваць абстаноўку.
«Выбары сканчаюцца сёньня ў 20.00 — пачынайце жыць паводле закону. Мы не дазволім нікому дэстабілізаваць абстаноўку», — сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка падкрэсьліў, што апазыцыя ў Беларусі нешматлікая, але ўлады занепакоеныя лёсам тых разявак, якіх звычайна прыцягваюць іхнія акцыі.
Ён нагадаў, у прыватнасьці, пра баевікоў, якія пранікаюць у Беларусь з тэрыторыі Ўкраіны:
«Мы іх сотнямі затрымліваем на мяжы, яны ня могуць растлумачыць, навошта яны сюды ідуць. Яны проста ня думалі, што Лукашэнка зможа закрыць мяжу».
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што беларускі бок вяртаў гэтых людзей, калі яны былі ўзброеныя траўматычнай зброяй, але калі ў іх пры сабе была баявая зброя, то іх затрымлівалі.
У Беларусі вызначаныя месцы, дзе апазыцыя можа без праблем праводзіць свае мерапрыемствы:
Няхай зьбіраюцца, абмяркоўваюць праблемы, крытыкуюць уладу — становяцца апазыцыяй.
«Няхай зьбіраюцца, абмяркоўваюць праблемы, крытыкуюць уладу — становяцца апазыцыяй».
Ён дадаў, што калі апазыцыя і далей будзе жыць на замежныя гранты, то пра гэта будзе станавіцца вядома і простым беларусам.
«Мы будзем народу казаць, на чые грошы вы ведзяце гэтую прапаганду», — сказаў Лукашэнка.
Паводле кіраўніка дзяржавы, калі апазыцыя ня будзе «пераходзіць рубікон, мы ніколі нікога ня будзем лавіць,"мачыць", як гэта ў іншых дзяржавах».