У Беларусі — галоўны дзень галасаваньня на выбарах прэзыдэнта.
У гісторыі
1887 — амэрыканскі вынаходнік Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную машыну для падліку галасоў на выбарах.
1899 — пачалася Англа-бурская вайна.
1918 — Рада БНР зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі.
1978 — на базе філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы створаны Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі».
1986 — у Рэйк’явіку адбылася сустрэча прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана і генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова. Быў пакладзены пачатак дыялёгу, які ўрэшце прывёў да пацяпленьня ў савецка-амэрыканскіх адносінах і завяршэньню «халоднай вайны».
У гэты дзень нарадзіліся:
1885 — Франсуа Марыяк, францускі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1952 год.
1913 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка і перакладчыца.
У гэты дзень памерлі:
1424 — Ян Жыжка, правадыр паўстанцаў-гусітаў, нацыянальны герой Чэхіі.
1531 — Ульрых Цьвінглі, дзяяч рэфармацыі ў Швэйцарыі.
1683 — Мікалай Уладзіслаў Пшазьдзецкі, вайсковы і палітычны дзеяч ВКЛ.
1760 — Міхал Антоні Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, перакладчык, літаратар.
1889 — Джэймс Джоўль, брытанскі фізык.
Цытата
Адзіная вартасьць дыктатуры: ня трэба гадзінамі сядзець каля радыёпрыймача, каб даведацца вынікі выбараў
Франсуа Марыяк