Традыцыя расейскага ваеннага ўмяшання

З 1950 па 1953 гг. савецкія войскі ўдзельнічалі ў Карэйскай вайне, якая падзяліла паўвостраў на дзьве часткі. Фармальна вайна працягваецца да гэтага часу

У 1956 годзе савецкія войскі задушылі антыкамуністычную рэвалюцыю ў адной з краін Варшаўскай дамовы - Вугоршчыне. У апэрацыі бралі ўдзел 30 тысяч савецкіх салдат і афіцэраў

Савецкія ўлады аказвалі вайсковую падтрымку камуністычнаму ўраду Паўночнага Віетнаму, які ваяваў з Поўднем. Паводле ацэнкі Савету міністраў СССР, штодня грамадзянская вайна ў Віетнаме, якая доўжылася з 1965 па 1974 год, абыходзілася саветам у 1,5 мільёна рублёў - велізарную па тых часах суму

У 1968 савецкія танкі ўвайшлі ў Прагу, каб здушыць "Праскую вясну" - рух за дэмакратычныя рэформы ў Чэхаславаччыне

Яшчэ адна дзесяцігадовая вайна для СССР - афганская. Паводле некаторых дадзеных, Савецкі Саюз выдаткоўваў на яе да 8 мільярдаў даляраў штогод, нягледзячы на жахлівы стан уласнай эканомікі

У 1992 годзе Расея ўвяла свае войскі на тэрыторыю самаабвешчанай Прыднястроўскай Рэспублікі, якая спрабавала аддзяліцца ад Малдовы. Ваенны канфлікт прывёў да чалавечых ахвяр. Расейскія вайскоўцы застаюцца ў Прыднястроўі да гэтага часу

У жніўні 2008 году ўспыхнуў узброены канфлікт Расеі з Грузіяй, падставай для якога стала сытуацыя вакол самаабвешчанай рэспублікі Паўднёвая Асэтыя

У кастрычніку 2015 Расея пачала бамбаваньні ў Сырыі. Крэмль заяўляе, што наносіць удары па пазыцыях тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава". Паводле іншых дадзеных, бамбаваньням падвяргаюцца падразьдзяленьні памяркоўнай сырыйскай апазыцыі, якая супрацьстаіць рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, якога падтрымлівае Масква