У Менску праходзіць зьезд Маладога фронту. Удзел бяруць прадстаўнікі розных розных рэгіёнаў Беларусі.
Яны прагаласавалі за стварэньне вайскова-патрыятычнай арганізацыі «Ваяр», за стварэньнне антыімпэрскіх клюбаў па ўсёй Беларусі на супрацьстаяньне расейскай прапагандзе.
Дэлегаты зьезду таксама абралі новы склад сойму Маладога фронту і ўхвалілі ідэю «Шэсьця Нацыянальнага сьцяга», якое адбудзецца ўвечары.
Таксама удзельнікі зьезду ўхвалілі праграму патрыятычных імпрэзаў, якія адбудуцца да канца году. А менавіта — акцыю ў падтрымку былых палітвязьняў савецкіх лягераў «Аўтапрабег пакаяньня», ганаровае прыняцьце прысягі новымі сябрамі Маладога фронту, «Слуцкі збройны чын», акцыю салідарнасьці з палітвязьянямі Беларусі і іншых краін «Дзень правоў чалавека» і іншыя.
Вынікі зьезду Свабодзе пракамэнтаваў адзін зь лідэраў арганізацыі Павал Севярынец:
«Малады фронт сёньня прыняў рашэньне аднаўляць сваю дзейнасьць у рэгіёнах, ствараць шэраг антыімпэрскіх клюбаў, якія будуць насіць імёны выбітных асобаў беларускай гісторыі, такіх, як князь Альгерд, Кастусь Каліноўскі і Вінцэнт Гадлеўскі. Акрамя гэтага стварыць патрыятычную арганізацыю „Ваяр“ на правах дружыны Маладога фронту. Таксама зьезд зьвярстаў каляндарны плян шэрагу акцыяў, каб Малады фронт ізноў ператвараўся ў масавы моладзевы рух».
Your browser doesn’t support HTML5