Алексіевіч распавяла, што для яе «беларускі сьвет» ВІДЭА
Your browser doesn’t support HTML5
«Вось мой бацька беларус. Яго ласкавы погляд, спакойны. Ніколі кепска ня скажа. Гэтыя старухі, сярод які я вырасла. Вясковыя. Гэты голас. Вось гэтая паэтычнасьць. І нават калі Чарнобыль быў, я бачыла разгубленасьць чыноўнікаў, вайскоўцаў, і толькі гэтыя старыя жанчыны, прыродныя людзі, знаходзілі кропкі апоры. Яны цэласна разумелі, што адбылося».