Янукевіч: атрыманьне Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі будзе спрыяць умацаваньню беларускай незалежнасьці

Аляксей Янукевіч

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў Радыё Свабода прысуджэньне Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў Радыё Свабода прысуджэньне Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

«Я лічу, што гэта вельмі важная, знакавая падзея для нашай краіны. Я шчыра рады за спадарыню Сьвятлану і беларускую літаратуру. Вядома, у ідэале было б цудоўна, каб атрымаў Нобэлеўскую прэмію беларускі пісьменьнік, які карыстаецца ў сваіх творах беларускай мовай. Але незалежна ад таго, на якой мове стварае свае кнігі спадарыня Алексіевіч, усё роўна яна беларуская пісьменьніца, яна вядомая ў сьвеце як беларуская пісьменьніца, і я перакананы, што атрыманьне ёй Нобэлеўскай прэміі безумоўна паспрыяе вядомасьці нашай краіны ў сьвеце, аўтарытэту Беларусі ў сьвеце. Гэта будзе спрыяць умацаваньню нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў, нацыянальнага гонару беларусаў, і таксама ўскосна будзе спрыяць умацаваньню беларускай незалежнасьці».