Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі нечакана зьнізіліся курсы даляра і эўра адносна беларускага рубля.
Яшчэ раніцай у аўторак 1 даляр каштаваў 17.740 беларускіх рублёў, а 1 эўра — 19.951 рубель. Але 6 і 7 кастрычніка па выніку біржавых таргоў курсы даляра і эўра зьніжаліся. На заўтра Нацыянальны банк вызначыў наступныя курсы валют: даляр — 17.413, эўра — 19.562 рублі.
Такім чынам за два дні эўра зьнізіўся на 389 рублёў, а даляр — на 327 рублёў.