Назіральнікі за выбарамі ад Праваабарончага цэнтру «Вясна» і іншых арганізацыяў запусьцілі на сайце by2015.info незалежнае інтэрнэт-галасаваньне. На дадзены момант 40% атрымлівае Тацяна Караткевіч, 38% за байкот, Аляксандар Лукашэнка — 8,4%, Сяргей Гайдукевіч — 1,6%, Мікалай Улаховіч — 0,8%.
Рух «За свабоду» у сваю чаргу запусьціў таталізатар, дзе можна спрагназаваць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году. Пераможца, які будзе вызначаны пасьля афіцыйнай публікацыі вынікаў выбараў, атрымае ад руху «За свабоду» смартфон Samsung Galaxy Grand Prime. Як адзначаецца, «да ўдзелу ў таталізатары не дапускаюцца прадстаўнікі ЦВК РБ і чальцы іх сем’яў». На дадзены момант, у сярэднім на аснове 160 прагнозаў Лукашэнка атрымлівае 73%, Караткевіч 12%, супраць усіх — 6%, Гайдукевіч — 4%, Улаховіч — 3%.