Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла, што да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў заклікаюць палітыкі-няўдачнікі. Ярмошына выступіла 5 кастрычніка ў праграме «Актуальны мікрафон» Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
«Заклік да байкоту забаронены заканадаўствам, але, тым ня менш, у той ці іншай форме падобныя заклікі гучаць. Яны гучаць з боку няўдачнікаў», — сказала Ярмошына.
Паводле старшыні ЦВК, падобныя заклікі агучваюць як тыя, хто не патрапіў у кандыдаты падчас кампаніі 2015 году, так і тыя, хто «ня можа ўдзельнічаць у выбарах з тых ці іншых прычын ці ня хоча гэтага».