У сеціве пачалося незалежнае інтэрнэт-галасаваньне, дзе кожнаму прапануецца вызначыцца, за каго з кандыдатаў у прэзыдэнты ён аддае свой голас. Таксама электронны бюлетэнь прапануе яшчэ два варыянты адказаў — «Супраць усіх» альбо «Байкатую, не іду на выбары».
Увечары 5 кастрычніка найбольш галасоў было аддадзена за Тацяну Караткевіч — 40% (170 чалавек), за байкот выказаліся 29,2% (124 чалавекі). Супраць усіх прагаласавалі 14,1% (60 чалавек).
Незалежнае інтэрнэт-галасаваньне працягваецца на сайце паведаміў у фэйсбуку Кірыл Атаманчык.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка.