Расейскі прэзыдэнт далучыўся да музычных герояў Лявона Вольскага, каб расказаць пра сваё чарговае захапленьне.
Саўка:
В Маскве есьць чалавек,
Яго Пуцін завуць.
Як вспомніць Сірыю,
Дык ня можа заснуць.
Ах, эта Сірыя
Яго с ума сьвяла,
Разьбіла серца і
Пакой взяла.
Грышка:
У гэтай Сырыі
Неспакойна ўнутры.
Дзяржава ісламская,
Войскі і бунтары.
Саўка:
І пасылае ён
Самалёты ў ноч,
Каб гэнай Сірыі
Прэзідзенту памоч.
Пуцін:
Мы любим Сирию,
И сила чувств такова,
Что прямо вот сейчас
Туда отправлю войска.
Саўка ды Грышка разам:
Ах, эта Сірыя
Яго с ума сьвяла,
Разьбіла серца і
Пакой взяла.
І Ўкраіна
Яго с ума сьвяла,
Разьбіла серца і
Пакой взяла.
А раньшэ Грузія
Яго с ума сьвяла,
Разьбіла серца і
Пакой взяла.