На арганізатараў «Народнага сходу» склалі пратаколы

«Народны сход» у Менску супраць разьмяшчэньня расейскай вайсковай базы ў Беларусі.

На Анатоля Лябедзьку, Аляксея Марачкіна, Уладзімера Някляева, Вячаслава Сіўчыка і Мікалая Статкевіча складзеныя пратаколы за арганізацыю акцыі «Народны сход» у цэнтры Менску.

Адбылося гэта адразу пасьля пачатку акцыі супраць разьмяшчэньня расейскай вайсковай базы ў Беларусі.

Адзін зь міліцыянтаў, якія складалі пратаколы, падчас акцыі сказаў карэспандэнту Радыё Свабода, што пратаколы складзеныя паводле арт. 23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь — парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.