Перад пачаткам «Народнага сходу» — акцыі пратэсту супраць расейскай вайсковай базы ў Беларусі — былы кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч сказаў, што гэтая база створыць новыя пагрозы для бясьпекі Беларусі.
«Зразумела, што гэта ваенная авіябаза прызначаная супраць Кіева. А мы ня хочам, каб з нашай зямлі сыходзіла небясьпека для братняга ўкраінскага народу. Нават калі сыходзіць яна таксама ад нашага суседняга братняга народу. Нам гэта ня трэба», — сказаў Мікола Статкевіч.