У Менску адкрыўся амэрыканскі рэстаран хуткага харчаваньня «KFC» (поўная назва Kentucky Fried Chicken).
Адметнасьць гэтага фаст-фуду — кураціна як аснова большай часткі страваў.
Знаходзіцца «KFC» побач з рэстаранам «Бургер Кінг», каля станцыі мэтро «Каменная горка».
Адкрыцьцё «KFC» у Менску ня выклікала вялізных чэргаў і ажыятажу, як было падчас адкрыцьця «Бургер Кінгу», у якім дзейнічае сыстэма безьлімітных напояў. Тады ў сеціва трапілі здымкі, як людзі наліваюць у бутэлькі газіроўку.
Фотагалерэя ў вялікім памеры тут.