Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына мяркуе, што пасьля заканчэньня яе кантракту ў канцы 2016 году яе кар’ера скончыцца.
Паводле Ярмошынай, яна правядзе парлямэнцкую кампанію ў 2016 годзе. Аднак потым, у канцы году, у яе мінае чацьвёрты тэрмін на пасадзе кіраўніка ЦВК.
«Думаю, хутчэй за ўсё, гэтая кар’ера скончыцца», — сказала Ярмошына ў інтэрвію tut.by.
Ярмошына займае пасаду старшыні ЦВК з 1996 году, калі ад старшынёўства быў адхілены Віктар Ганчар.