Што зьменіцца зараз, пасьля таго, як расейскі ўдзел у сырыйскім канфлікце аформлены афіцыйна? На думку расейскага ваеннага аналітыка Аляксандра Гольца, нават пасьля дазволу Савета Фэдэрацыі на выкарыстаньне войскаў Пуцін абмяжуецца толькі дэманстратыўнымі авіяўдарамі па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы».
Гольц: Больш ці менш зразумела, што гаворка ідзе аб правядзеньні ваеннай апэрацыі ў Сырыі. Я бачыў шмат выступленьняў савецкіх
Гэта, на маёй памяці, першы раз, калі ваенная апэрацыя прымеркавана да выступленьня лідэра і адбываецца з-за выступленьня лідэра.
і расейскіх лідэраў, якія рыхтаваліся як ваенная апэрацыя. Гэта, на маёй памяці, першы раз, калі ваенная апэрацыя прымеркавана да выступленьня лідэра і адбываецца з-за выступленьня лідэра. Зразумела, што мэтай расійскага разгортваньня ў Сырыі на тактычным узроўні было дамагчыся сустрэчы Пуціна з прэзыдэнтам Абамам, а на стратэгічным — выйсьці або зрабіць выгляд, што Расея выйшла з міжнароднай ізаляцыі ў сувязі з Украінай.
РС: Якія віды войскаў Расея можа паслаць у Сірыю і аб якім аб’ёме ваеннай дапамогі можа ісьці гаворка?
Я думаю, што Расея пойдзе па шляху краін, якія ўваходзяць у кааліцыю, якую ўзначальвае ЗША, і абмяжуецца правядзеньнем авіяцыйных удараў, па большай частцы, дэманстратыўных
Гольц: Нават калі ў Расіі былі б неабходныя рэсурсы для правядзеньня наземнай апэрацыі, а ў гэтым выпадку гаворка ішла б пра дзясяткі тысяч вайскоўцаў, такая апэрацыя была б асуджаная на правал. Хочацца верыць, што ў расейскіх кіраўнікоў хопіць цьвярозага разьліку, каб гэтага не рабіць. Я думаю, што Расея пойдзе па шляху краін, якія ўваходзяць у кааліцыю, якую ўзначальвае ЗША, і абмяжуецца правядзеньнем авіяцыйных удараў, па большай частцы, дэманстратыўных. Для гэтага ёсьць усе сілы, там знаходзяцца каля 30 самалётаў, гэта, у асноўным, штурмавікі і франтавыя бамбавікі — і гэта менавіта тая зброя, якая трэба для правядзеньня паветраных удараў.
РС: Расейскія вайскоўцы ўжо знаходзіліся ў Сырыі. Для чаго Савет Фэдэрацыі дае афіцыйны дазвол на расійскую ваенную прысутнасьць і як гэта можа паўплываць на далейшыя задачы расейскіх вайскоўцаў у Сірыі?
Гольц: Адна рэч — разьмяшчаць самалёты, накіроўваць тэхніку і ўзбраеньні і з ухмылкай казаць, што «нас у Сырыі няма», і зусім іншая рэч, калі вы наносіце авіяўдар. Гэта ўжо прамыя дзеяньні, і, відаць, расейская ўлада вырашыла аформіць гэта дакумэнтальна.
РС: Ці можам мы давяраць словам Пуціна, які з трыбуны ААН абвясьціў, што сухапутнай апэрацыі расейскіх войскаў у Сырыі ня будзе?
Гольц: Я думаю, што павінна хапіць розуму не рыхтаваць і не праводзіць такую апэрацыю. Іншая рэч, што пачаўшы баявыя дзеяньні, ніколі няма гарантыі, што вы іх скончыце роўна так, як пачынаеце. Мой любімы
Толькі нагадаю, што ў манэўрах «Цэнтар-2015» удзельнічала 90 тысяч вайскоўцаў. Думаю, што 100 тысяч вайскоўцаў — гэта роўна тая колькасьць боегатоўных злучэньняў, якую ўвогуле мае Ўладзімір Уладзіміравіч Пуцін у расейскай арміі.
прыклад — гэта Джон Кенэдзі, які, пасылаючы амэрыканскіх дарадцаў і ўзбраеньні ў Віетнам, ужо дакладна ня думаў, што ўсё завершыцца такой жахлівай мясарубкай.
РС: А расейскія вайскоўцы гатовыя супрацьстаяць баевікам «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі?
Гольц: Калі гаворка ідзе пра паветраныя апэрацыі — цалкам гатовыя. І нават калі гаворка ідзе пра даволі маштабную апэрацыю — таксама. Калі паглядзець на сцэнар манэўраў «Цэнтар-2015», фабула іх даволі простая — нейкая краіна захоплена тэрарыстычнымі злучэньнямі, і расейскія ўзброеныя сілы робяць апэрацыю па зьнішчэньні гэтых злучэньняў. Толькі нагадаю, што ў манэўрах «Цэнтар-2015» удзельнічала 90 тысяч вайскоўцаў. Думаю, што 100 тысяч вайскоўцаў — гэта роўна тая колькасьць боегатоўных злучэньняў, якую ўвогуле мае Ўладзімір Уладзіміравіч Пуцін у расейскай арміі.