Аляксандр Лукашэнка 27 верасьня выступіць на саміце ААН па ўстойліваму развіцьцю, які праходзіць у ЗША. Напярэдадні ён сустрэўся з дырэктарам-распарадчыкам МВФ Крысьцін Лагард.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, яны абмеркавалі пэрспэктывы далейшага ўзаемадзеяньня Беларусі з Міжнародным валютным фондам.
Крысцін Лагард рэкамендавала Аляксандру Лукашэнку ў ходзе абмеркаваньня магчымых крэдытаў «пераарыентаваць палітыку» краіны, паведамляе РИА «Новости».
Паводле паведамленьня БелТА, Аляксандр Лукашэнка мае выкласьці пазыцыю Беларусі ў пытаньні выкараненьня крайняй галечы і голаду, забесьпячэньня ўсеагульнай пачатковай адукацыі, зьніжэньня сьмяротнасьці нованароджаных, гэндэрнай роўнасьці.
Графік сёньняшняга дня Аляксандра Лукашэнкі ў ЗША прадугледжаны таксама шэраг двухбаковых сустрэч з лідэрамі іншых дзяржаў, а таксама з Гэнэральным сакратаром ААН Пан Гі Муном.