У доме,
На зямлі,
У поглядах
У паводзінах –
Гаспадар
Фэрмэр Уладзімер Матусевіч
Ён нарадзіўся ў 1953 у вёсцы Мацкі на Меншчыне. Скончыў Талінскую мараходную вучэльню і хадзіў у мора на Далёкім Усходзе.
У 1988 годзе ў роднай вёсцы атрымаў у арэнду кавалак зямлі, на якой потым стаў уласьнікам. Цяпер мае сорак гектараў дагледжанай гаспадаркі: з полем, лесам, азёрамі, рачулкамі, расьлінамі і кветкамі, якімі шчодра дзеліцца з усімі людзьмі добрай волі.
Апаленага сонцам гаспадара роднай зямлі можна сустрэць у шэрагах удзельнікаў усіх дэмакратычных акцый.