«Адзіноце прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзіміра Ўладзіміравіча Пуціна на саміце „Вялікай васьмёркі“ прысьвячаецца».
Заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі Міхаіл Яфрэмаў выканаў адчайна сьмелую песьню пад назвай «Халодная восем» у праграме «Спадар добры» тэлеканалу «Дождж».
Кампазыцыя, якую прасьпяваў Яфрэмаў пад акампанэмэнт гармоніка Пяцюні Ціханава, прысьвечана псыхалягічным праблемам прэзыдэнта Расеі, якія адбіваюцца на зьнешняй палітыцы дзяржавы.