Такое вызначэньне Лідзія Ярмошына зрабіла ў інтэрвію газэце «Звязда»:
— У выбарах ня ўдзельнічае апазыцыя, якая знаходзіцца ў сапраўды жорсткім супрацьстаяньні з уладай. Але я магу сказаць, што так бывае не заўжды. Выбары 2010-га году, калі ўдзельнічалі 8 радыкальна апазыцыйных кандыдатаў са сваімі прадстаўнікамі, былі зусім іншымі. Любы старшыня Цэнтравыбаркаму падзякаваў бы Богу за такі падарунак — сёньняшнюю выбарчую кампанію.
— Значыць, вам прасьцей, чым мінулы раз?
— Непараўнальна. Зусім іншыя катэгорыі.
— І хутка, амаль адразу пасля прэзыдэнцкай кампаніі, пачнецца наступная — парлямэнцкая.
— Думаю, што яна будзе складанай. Мяркую, што ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты, якія пакінулі прэзыдэнцкую гонку, будуць удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. І гэта будзе сапраўды жорсткая барацьба. Бо часта чалавеку складана ўзяць на сябе пэрсанальную адказнасьць для балятаваньня ў прэзыдэнты. А вось узяць калектыўную ў парлямэнце заўжды ахвотных вельмі шмат».