Раней паведамлялася, што Беларусь стала лідэрам па пастаўках у Расeю ківі.
Расьсяльгаснагляд папрасіў міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі растлумачыць паходжаньне пастаўляных у Расею садавіны і гародніны, выгадаваных, як заявілі ў ведамстве, у «нехарактэрны пэрыяд пасьпяваньня». У Расьсяльгаснаглядзе ўдакладнілі, што гаворка, у прыватнасьці, ідзе пра ўзрослыя больш чым у два разы пастаўкі салаты-латук, папаі, абрыкосаў і цытрусавых.
Раней паведамлялася, што Беларусь стала лідэрам па пастаўках у Расею ківі, нягледзячы на тое, што не культывуе гэты фрукт. Расейскае нагляднае ведамства ўжо зьвярталася да Менску з просьбай прадставіць інфармацыю пра беларускіх вытворцаў расьлінагадоўчай прадукцыі. Аднак Беларусь не адказала на гэтыя запыты.