Інструкцыі тролям могуць паступаць з БРСМ (скрыншоты)

У сацыяльных сетках у межах праекту Народнае назіраньне за выбарамі апублікаваныя скрыншоты верагоднай электроннай перапіскі паміж Віцебскім абласным камітэтам БРСМ і меркаваным супрацоўнікам гэтай арганізацыі.

У перапісцы даюцца інструкцыі па разьмяшчэньні камэнтаў пад артыкуламі на сайтах незалежных СМІ.

У адным зь лістоў гаворка ідзе пра жывую трансьляцыю з пікету Статкевіча на сайтах Нашай Нівы і TUT.by. Супрацоўнікам прапануецца пісаць, што заклікі на плошчу — правакацыя.

А вось пад артыкулам пра публікацыю перадвыбарчай праграмы Лукашэнкі прапануецца пакідаць толькі пазытыўныя камэнтары

Сапраўднасьць дадзенай перапіскі Радыё Свабода правярае.