Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.
Паводле яго слоў, абодва палітыкі цяпер знаходзяцца па-за межамі Беларусі.
«Ніхто ім у рукі позвы не ўручаў, яны за іх не расьпісваліся. Хутчэй за ўсё, яны ведаюць гэтую інфармацыю ад хатніх. Наколькі я ведаю, гэтыя паведамленьні — з найгрубейшымі працэдурнымі парушэньнямі», — сказаў Лябедзька.
Ён выказаў меркаваньне, што позвы ў суд дасланыя ў сувязі з правядзеньнем 10 верасьня каля ГУМа несанкцыянаванага пікета «За сумленныя і свабодныя выбары», у якім бралі ўдзел Статкевіч і Някляеў. У дачыненьні да абодвух палітыкаў тады былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Лябедзька ня выключыў, што аналягічную позву могуць даслаць і яму, таму што ён таксама быў на пікеце.