На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў былы палітвязень, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікола Статкевіч.
Мікола Статкевіч абвясьціў правядзеньне чарговага сходу выбарцаў на 23 верасьня ў Менску на плошчы Свабоды. «Запрашаю ўсіх, каго цікавіць лёс нашай краіны, на сход выбаршчыкаў, які пачнецца ў сераду, 23 верасьня, у 18.00 у Менску на плошчы Свабоды. Сход будзе прысьвечаны абмеркаваньню вынікаў больш чым 21-гадовай дзейнасьці Аляксандра Лукашэнкi, якога я таксама запрашаю на гэтае абмеркаваньне», — напісаў Статкевіч у Фэйсбуку.
Мікола Статкевіч выйшаў на волю 22 жніўня. Яго затрымалі ў дзень галасаваньня 19 сьнежня 2010 году, а 26 траўня 2011 году асудзілі на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.