Да Беларусі на мінулым тыдні дабралася сусьветная тэндэнцыя: карыстальнікі сацсетак сталі выкладваць свае фота зь 90-х гадоў. У фотафлэшмобе ўзялі ўдзел і многія вядомыя людзі.
Напрыклад, на фота, што выкладвае рэдактар РБК Віктар Дзятліковіч, можна пабачыць маладых палітоляга Юрыя Дракахруста, журналістаў Алену Данэйка і Віталя Цыганкова ды многіх іншых:
Журналіст і палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман маладзейшы:
На фота журналіста Сяргея Ваганава можна пабачыць і яго замежных калег, і палкоўніка ЦРУ:
Маладыя "маладафронтаўцы" Іван і Ільля Шыла:
Так у 90-х выглядаў паэт і перакладчык Сяргей Прылуцкі:
А так — культуроляг і пісьменьніца Юлія Чарняўская, жонка заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера:
І так — блогер Яўген Ліпковіч:
Свае 90-я прыгадаў і рэжысэр, выкладчык і арт-мэнэджэр Ягор Сурскі:
І гісторык, журналіст і літаратурны крытык Дзяніс Марціновіч:
І поп-сьпявачка Ірына Відава, жонка кампазытара Алега Моўчана:
І бубнач джаз-бэнду Apple Tea Аляксандар Сапега (на фота ён зь гітарыстам Міхаілам Філіпенем):
Нехта прыгадвае, як раздавалі культавую хуліганскую газету "Навінкі":
Нехта — як хадзілі на мітынгі:
Да флэшмобу падключыліся і суворыя айцішнікі:
Але многія выкладвалі свае фота зь 90-х і задоўга да флэшмобу. Напрыклад, лідар гурту "Палац" Алег Хаменка:
А нехта знаходзіў і ранейшыя фота, як заснавальнік Tut.by Юры Зісер: