Турэмныя дзёньнікі анархіста Ігара Аліневіча пабачылі сьвет яшчэ тады, калі сам аўтар быў за кратамі Наваполацкай калёніі. Цяпер кнігу «Еду ў Магадан» пераклалі на польскую мову, а сам былы палітвязень на сустрэчы ў Варшаве распавёў падрабязнасьці таго, як рукапіс трапіў па-за сьцены калёніі.
З Ігарам Аліневічам гутарыла Ганна Любакова. Фрагмэнт інтэрвію:
- Ці атаясамліваеш ты сябе нейкім чынам з апазыцыяй? Ці штосьці зьвязвае цябе з апазыцыяй?
- Я заўсёды падкрэсьліваў адрозьненьне апазыцыі і анархістаў. Апазыцыя як тэрмін, успрымаецца як рух, які хоча сам стаць на чале дзяржавы. Як анархіст, я адмаўляю дзяржаву – як апарат прыгнёту і прафэсійнага гвалту. У адрозьненьне ад апазыцыі, я не разьдзяляю паняцьцяў незалежнасьці і свабоды. Цяпер папулярнае меркаваньне, што свабода пачакае, нам патрэбная толькі незалежнасьць у сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ў нашых суседзяў. Я лічу, што незалежнасьць павінна не «ад», а «для». Пра якую незалежнасьць можа быць гаворка, калі мы ўжо залежныя ад гэтага акупацыйнага рэжыму, ад савецкай бюракратыі, якая ўжо амаль стагодзьдзе прыгнятае народ.
Інтэрвію цалкам: