Такую інфармацыю атрымаў адзін з актывістаў аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алесь Кутасаў.
Актывіст зьвяртаўся ў Генэральную пракуратуру Беларусі, спрабуючы высьветліць, чаму да гэтага часу яе сайт ня мае беларускамоўнай вэрсіі.
«У цяперашні час працягваюцца працы па ўдасканальваньні афіцыйнага інтэрнэт-сайта Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У ходзе выкананьня гэтых мерапрыемстваў будуць разгледжаныя Вашы пажаданьні аб стварэньні беларускамоўнай вэрсіі сайта», — гаворыцца ў адказе за подпісам прэс-сакратара Генпракуратуры Пятра Кісялёва.