Правы чалавека — сапраўдныя і навязаныя
Your browser doesn’t support HTML5
Палітолягі, праваабаронцы і кандыдаты ў прэзыдэнт камэнтуюць заявы Аляксандра Лукашэнкі на пленарным пасяджэньні саміту ААН па ўстойлівым разьвіцьці. У сваёй прамове Лукашэнка абвінаваціў заходнія дзяржавы ў злачынствах ў Іраку, Лібіі і Сырыі, а таксама заявіў, што ўлады Беларусі не дазволяць, каб нам навязвалі так званыя правы чалавека і палітызавалі іх.
Апошні тыдзень ва ўсясьветных мэдыях часта згадвалася прозьвішча мільярдэра Андрэя Мельнічэнкі, на замову якога зрабілі найбуйнейшую ў сьвеце ветразевую яхту коштам больш за 400 мільёнаў эўра. Наш карэспандэнт раскажа пра 43-гадовага бізнэсоўца, які паходзіць зь Беларусі.
У выдавецтве «Кнігазбор» выйшла дэтэктыўная аповесьць Алеся Пашкевіча «Рух». У нашым эфіры пісьменьнік расказвае пра новую кнігу.
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка натхніліся песьняй ансамбаля «Крынічанька» з Жыткавіцкага раёну «К нам едзе Лукашэнка» і стварылі сваю ўласную вэрсію.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.