Ужо сёньня, 14 верасьня: праверкі літоўскай рыбы, 50 Вольскаму і Мядзьведзеву

В.Касьцюкі. Любаньскі р-н. Аўтар: Натальля Сарагавец

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ФОТА ДНЯ

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

АФІША

Вэтэрынарныя спэцыялісты Беларусі і Расеі пачнуць праверкі прадпрыемстваў Літвы, якія перапрацоўваюць рыбную прадукцыю і маюць сэртыфікат на пастаўкі ў краіны ЭАЭС. Інспэкцыю паводзяць, каб “ацаніць імавернасьць вэтэрынарнай сэртыфыкацыі рыбы, рыбных і морапрадуктаў”. Цяпер пастаўкі рыбы ў Расею ў краінаў Эўразьвязу забароненыя, аднак забарона не распаўсюджваецца на рыбныя кансэрвы.

Кандыдат на прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч, старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі, правядзе прэс-канфэрэнцыю ў менскім офісе сваёй партыі.

Прадпрымальніцкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва” падвядзе вынікі конкурсу і назаве рэгіён Беларусі, дзе летась склаліся найлепшыя ўмовы для працы індывідуальных прадпрымальнікаў.

У ГІСТОРЫІ

1853 ― Турцыя абвясьціла вайну Расейскай імпэрыі, пачалася Крымская вайна

1867 ― выйшаў у сьвет першы том «Капіталу» Карла Маркса

1906 ― у Вільні выйшаў першы нумар «Нашай долі»

1911 ― у Кіеве сьмяротна паранены расейскі прэм’ер Пётр Сталыпін

1920 ― у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы)

1921 ― у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасьці» (рэдактар Максім Гарэцкі)

1960 ― заснаваная Арганізацыя краін-экспартэраў нафты (АПЭК). У яе ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Савудаўская Арабія і Вэнэсуэла

2003 ― у выніку рэфэрэндуму Эстонія далучылася да Эўрапейскага Зьвязу

2011 — на волю выйшлі 11 беларускіх палітвязьняў, што сядзелі па справе 19 сьнежня. Падставай стаў указ пра іх памілаваньне.

У гэты дзень нарадзіліся:

1769 ― Аляксандар Гумбальт, нямецкі натураліст

1904 ― Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч

1947 ― Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты камуністычнымі спэцслужбамі

1958 ― Іван Кірчук, беларускі музыка, лідэр гурту "Троіца"

1965 ― Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка

1965 ― Дзьмітрый Мядзьведзеў, прэм’ер-міністар Расеі

У гэты дзень памерлі:

1321 ― Дантэ Аліг’еры, італьянскі паэт эпохі Адраджэньня

1927 ― Айсэдора Дункан, амэрыканская танцорка

2000 ― Ежы Гедройц, публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар знакамітага часопісу «Kultura»

ЦЫТАТА

«Мы гатовыя рабіць гэта з тымі краінамі, зь якімі нас зьвязваюць саюзьніцкія адносіны».

Дзьмітрый Мядзьведзеў пра разьмяшчэньне расейскіх авіябазаў.