Першае спатканьне дазволілі праз паўгода
Your browser doesn’t support HTML5
Падсьледны «Валадаркі», адзін з фігурантаў па справе карупцыі на Ашмянскай мытні, Алесь Юркойць знаходзіцца за кратамі ад сакавіка. Кароткае спатканьне з жонкай праз шкло атрымаў толькі напрыканцы верасьня. Але, як сьведчаць праваабаронцы, магло быць і горш, бо паўгода бяз сувязяў з роднымі — гэта яшчэ не мяжа.