Сёньня вуліца Кастрычніцкая стала пешаходнай «Vulica Brasil».
Тут праходзіць сьвята вулічнага мастацтва. Цягам дня тут танчаць капаэйру, гуляюць у баскетбол, катаюцца на скейтбордах, слухаюць музыку.

Наведнікаў фэсту правяралі мэталашукальнікамі
Бразыльскія мастакі перадалі гораду чатыры працы, выкананыя на фасадах будынкаў. У прыватнасьці, на фасадзе дома 16 па вуліцы Кастрычніцкай зьявіўся партрэт графа Чапскага, — былога гарадзкога кіраўніка з 1890 па 1901 гады.

