У Дзень горада актывістка кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч правяла ў цэнтры Менску свой першы пікет у статусе кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі.
Акцыя была арганізаваная каля станцыі мэтро «Кастрычніцкая» пад дэвізам «Менску патрэбны мэр».
Падчас пікету Караткевіч заявіла пра неабходнасьць выбарнасьці кіраўнікоў беларускіх гарадоў.
Пікет праводзіўся пад бел-чырвона-белым сьцягам і сьцягам кампаніі «Гавары праўду». Акцыя доўжылася каля гадзіны, з 12.00 да 13.00, і прыцягнула ўвагу прахожых. Многія, у асноўным моладзь, размаўлялі і фатаграфаваліся з кандыдатам у прэзыдэнты. Караткевіч раздавала мінакам сваю перадвыбарную праграму і прапаноўвала ставіць подпісы ў падтрымку правядзеньня выбараў мэра.