Стаў вядомы памер леташняга даходу кандыдата на прэзыдэнта Сяргея Гайдукевіча. У 2014 годзе ён атрымаў 263 158 324 рублёў.
Такім чынам, сярэднемесячны даход складаў амаль 22 мільёнаў рублёў. Па тагачасным курсе гэта $2147.
Гайдукевіч атрымлівае вайсковую пэнсію, іншыя крыніцы даходаў пакуль невядомыя, паведамляе Наша Ніва.