Былы кандыдат на прэзыдэнта і вязень Плошчы-2010, палітычны эмігрант Алесь Міхалевіч заявіў пра сваё вяртаньне ў Беларусь.
Пра гэта палітык паведаміў у сваім Фэйсбуку:
«Вяртаюся ў Беларусь. Шмат разоў казаў, што вярнуся ў Беларусь адразу, як выпусьцяць асноўных палітзьняволеных (думаў пра Бяляцкага і Статкевіча). Яны на свабодзе. Перасякаю мяжу Беларусі, ведаю, што мяне арыштуюць, бо застаюся апошнім абвінавачваемым па справе аб „масавых беспарадках“ 2010 году, якую Сьледчы камітэт адмаўляецца закрываць... Рана ці позна выйду на свабоду... Жыве Беларусь!!!»
Алесь Міхалевіч пасьля атрыманьня палітычнага прытулку жыў і працаваў у Чэхіі, час ад часу сустракаўся за межамі Беларусі зь сям’ёй, якая засталася ў Беларусі.