На мітынгу за адстаўку ўлады ў Малдове сабралася да 100 000 чалавек
Your browser doesn’t support HTML5
На цэнтральнай плошчы Вялікага нацыянальнага сходу ў Кішынёве мірна працягваецца дэманстрацыя, колькасьць удзельнікаў якой складае ад прыкладна 60 000 (ацэнка паліцыі) да больш за 100 000 (сьцьвярджэньне арганізатараў). Удзельнікі цяперашняй акцыі абвясьцілі сябе Вялікім нацыянальным сходам. Яны патрабуюць роспуску парлямэнту і адстаўкі прэзыдэнта і правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў, прычым апошнія павінны быць ўсенароднымі (цяпер прэзыдэнта Малдовы абірае парлямэнт). (Відэа Reuters)