У падземным пераходзе каля ГУМу на праспэкце Незалежнасьці вулічны музыка сьпявае аўтарскія песьні на беларускай мове. Як выканаўца распавёў Радыё Свабода, у сваім рэпэртуары ён мае каля 10 песень на беларускай мове.
У адной зь песень, якія ён выканаў у пераходзе на Кастрычніцкай, сьпяваецца пра ўладу, турму і КДБ:
«Сэнсу няма —трапляць у міністры,
Сэнсу няма — лезьці ў КДБ,
Сэнсу няма — лічыцца нацыстам.
Сэнсу няма — сядзець у турме.
Сэнсу няма — чапляцца за ўладу.
Сэнсу няма — кідацца на танк.
Сэнсу няма — зьяўляцца ўрадам».
«Здымай свае надзеі, кідай іх у сьметнік, хай іх апранае нейкі бомж. Мабыць, гэты бомж стане прэзыдэнтам. Мабыць, і ня стане. Ну і што» — сьпяваецца ў песьні.