Радыё Свабода паразмаўляла з аўтарамі графіці.
Графіці-партрэт графа Чапскага зьявіўся на адной са сьцен дома на вуліцы Кастрычніцкай у Менску. Сёлета споўнілася 155 гадоў з дня нараджэньня вядомага мэра Менску.
Радыё Свабода паразмаўляла з аўтарамі падчас завяршэньня працы над графіці:
Акцыя прымеркаваная да другога беларуска-бразыльскага street art фэстывалю Vulica Brasil, які праходзіць з 30 жніўня па 12 верасьня, і праходзіць пры падтрымцы піўзаводу Аліварыя.
У фэстывалі Vulica Brasil удзельнічаюць беларускія і бразыльскія мастакі. На думку арганізатараў, першы фэстываль, які прайшоў у 2014 годзе, выклікаў цікавасьць замежных мастакоў. У гэтым годзе чатыры майстры прыехалі ў Менск. У першым удзельнічалі два мастакі.