Дакумэнтальная стужка Юрыя Каліны «Архімандрыт» атрымала адмысловую ўзнагароду Асацыяцыі кінематаграфістаў Расеі на І Міжнародным фэстывалі праваслаўных фільмаў «Моцныя духам», які прайшоў у сэрбскім горадзе Крушэвац. Гэта ўжо адзінаццатая ўзнагарода для фільму, які атрымліваў прызы на кінафэстывалях у Маскве, Кіеве, Менску, Днепрапятроўску, паведамляе Белсат.
Два дакумэнтальныя фільмы «Белсату» высока ацанілі на XI Міжнародным каталіцкім фэстывалі хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» у Менску.
Фільм Ірыны Булавінскай «Закапаная цывілізацыя» атрымаў узнагароду, прадстаўленую Польскім інстытутам нацыянальнай памяці.
Фільм Андрэя Куцілы «Госьці» быў уганараваны ўзнагародай журы за «прафэсійнае паказаньне ролі асобы ў чыненьні дабра».