Залаты запас Нацыянальнага банкe Беларусі за першае паўгодзьдзе скараціўся на цэнтнэр і на 1 ліпеня склаў 36,4 тоны.
З улікам ліпеня і жніўня скарачэньне складае ў эквіваленце 104,8 мільёна даляраў.
На зьніжэньне аб’ёмаў золатавалютных рэзэрваў ў жніўні 2015 году паўплывала пагашэньне ўрадам і Нацыянальным банкам зьнешніх і ўнутраных абавязкаў у замежнай валюце ў поўным аб’ёме. Пра гэта сьведчаць дадзеныя галоўнага банка краіны «Аб стане золатавалютных рэзэрваў Рэспублікі Беларусь».
У 2014 годзе залаты запас Нацбанку паводле стандартаў МВФ скараціўся на 1 мільярд 592 мільёны даляраў (на 23,9%).
Залаты запас Нацыянальнага банку Беларусі ўключае золата (пераважная доля), а таксама срэбра, плятыну і паладый.