Ансамбаль народнай песьні «Крынічанька» зь вёскі Новыя Мілевічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці запісаў песьню пра Аляксандра Лукашэнку.
Як піша Naviny.by, у песьні кіраўнік дзяржавы паўстае ў вобразе клапатлівага кіраўніка, які ўмее і камбайнам кіраваць, і араць, і сеяць. «І прэзыдэнтаў шмат пабачылі, але лепш за Лукашэнку ў сьвеце няма», — сьпяваюць бабулі з «Крынічанькі».
Аўтар: Andrej Esaul