Ігар Канановіч: У школе ўсё пранізана ідэалёгіяй
Your browser doesn’t support HTML5
Нядаўна ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў быў прыняты 22-гадовы паэт Ігар Канановіч, які стаў наймалодшым сябрам гэтай незалежнай творчай арганізацыі. З-за ідэалягічных разыходжаньняў з адміністрацыяй Ігар вымушаны быў сысьці са школы, дзе выкладаў беларускую мову і літаратуру, і працуе грузчыкам у гіпэрмаркеце. Пра тое, чым жывуць і пра што пішуць маладыя творцы, ён раскажа ў гутарцы зь Міхасём Скоблам.