Пра гэта паведаміла прэсавая служба «Маладога фронту».
Былы дэсантнік Эдуард Лобаў уступіў у добраахвотніцкі батальён «Правага сэктару», які разьмешчаны пад Марыюпалем.
«Натуральна, мне прасьцей было ўцягнуцца, чым тым людзям, якія ніколі не выбягалі а 6 раніцы на марш-кідкі ці што іншае. Але таксама не магу сказаць, што я такі ўжо падрыхтаваны баец быў ці ёсьць. У войску немагчыма дасягнуць дасканаласьці. І калі ты хочаш выжыць і перамагчы, ты павінен увесь час сябе ўдасканальваць. У батальёне, калі няма прамых баявых сутыкненьняў, мы заўсёды трэніруемся і ўдасканальваем свае навыкі абсалютна па розных кірунках вайсковай навукі: ад фізухі да мінаваньня», — сказаў Эдуард Лобаў у інтэрвію сайту «Маладога фронту».
Пра матывацыю сваіх дзеяньняў Лобаў заявіў:
«Я не за свабоду Ўкраіны ваяваць ехаў, а за свабоду Беларусі. Бо калі Арда не атрымае па зубах тут, на Данбасе, яна пойдзе далей — і Беларусь, я абсалютна перакананы, будзе праглынута, як і Крым, за пару сутак».