Пра гэта паведамілі сябры загінулага актывіста.
Пахаваньне Алеся Чаркашына можа адбыцца у панядзелак 31 жніўня альбо ў аўторак 1 верасьня.
Ён быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памер у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы. Мужчына ваяваў пад пазыўным «Сябар Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу Правага сэктару.