Патэнцыйнаму кандыдату ў прэзыдэнты Віктару Цярэшчанку стала кепска пасьля таго, як ён папіў маркоўнага соку зь вяршкамі на дзелавым сьняданку ў менскай кавярні «Грунвальд».
У палітыка апух твар і зацяклі вочы.
Як паведаміў Свабодзе кіраўнік штабу прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Алег Несьцяркоў, казаць пра прычыны здарэньня цяжка, і дадаў, што Віктар Цярэшчанка пастаянна спажывае маркоўны сок.
У кавярню выклікалі хуткую дапамогу, якая вязе Цярэшчанку ў 3-ці гарадзкі шпіталь.

